Контуры: Больш за палову затрыманых - працоўныя людзі

Больш за палову затрыманых за ўдзел у акцыі апазіцыі 19 снежня — працоўныя людзі. Іх — 55,5%. Такія звесткі былі абнародаваны ў эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала ОНТ 26 снежня. Раней МУС аб'яўляла, што большасць затрыманых складаюць беспрацоўныя і студэнты, паведамляе БелаПАН.
14% з ліку затрыманых — навучэнцы і студэнты, 1,5% — пенсіянеры, 29% — часова нідзе не працуюць.

Большасць затрыманых — 73% — людзі ва ўзросце да 30 гадоў. Прычым з гэтай колькасці 1% складаюць непаўналетнія, 16% — ад 18 да 20 гадоў, 56% — ад 21 года да 30 гадоў.

Нагадаем, паводле звестак на 22 снежня за ўдзел у акцыі апазіцыі былі затрыманы 639 чалавек. Такую лічбу журналістам назваў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў і паабяцаў, што іх будзе больш.