Кортні Лаў пазбаўляецца праклятых грошай Кабэйна
Фронтвумэн гурта Hole Кортні Лаў збіраецца прадаць усе правы на музыку свайго памерлага мужа - лідара Nirvana Курта Кабэйна. У 2006 годзе Лаў ужо прадала 50 адсоткаў твораў Кабэйна за 50 мільёнаў
долараў. Зараз жа ўдава легенды гранж-музыкі жадае прадаць астатнюю
палову.
Па словах Лаў, гэта не фінансавае рашэнне, а “эмацыйнае”: “Ён быў маім лепшым сябрам, але мы з Куртам былі жанатыя толькі тры гады, і зараз я жадаю мець сваё ўласнае жыццё. Я заўсёды “ўдава” і мяне гэта раздражняе”, - кажа Лаў.
“Гэта не мае грошы ў рэчаіснасці. Яны былі праклятыя з таго моманту, як толькі я іх атрымала. Я не жадаю, каб Курт Кабэйн набываў мне туфлі. Я жадаю іх набываць самастойна”, - дадала Кортні.
Фота: topnews.in