Кошт брэсцкіх абласных “Дажынак” вырас утрая за час падрыхтоўкі
У адрозненне ад агуульнабеларускіх Дажынак", перанесеных на 24 верасня, брэсцкае свята адбудзецца своечасова. Абласныя "Дажынкі" пачынаюцца сёння ў Маларыце. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік аддзела ідэалогіі Маларыцкага райвыканкама Сяргей Грык: Грык: "Сёння ўвечары ў нас пачынаецца свята. Канцэрт для маларытчанаў дасць група “Мы, беларусы”. А заўтра асноўная ўрачыстасць. Пачатак а 12-й гадзіне. Цягам падрыхтоўкі да "Дажынак" пабудавалі ўніверсальны спартовы комплекс з басейнам. Праўда, у эксплуатацыю яго не ўвялі яшчэ. Як я ведаю, адкрыюць да Дня горада, 2 кастрычніка. І гасцініцу на 45 месцаў пабудавалі. Фасад ужо ёсць. Засталіся ўнутраныя работы. Гэтыя два асноўныя аб’екты ўведзеныя ў Маларыце".
Дарэчы, першапачатковы каштарыс абласных "Дажынак" складаў 50 мільярдаў рублёў і быў павышаны да 180 мільярдаў. Пра гэта сведчыць інфармацыя фінансавага ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкаму.
Дарэчы, першапачатковы каштарыс абласных "Дажынак" складаў 50 мільярдаў рублёў і быў павышаны да 180 мільярдаў. Пра гэта сведчыць інфармацыя фінансавага ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкаму.