Кошт на газ для Беларусі ў 2009 годзе будзе "падаючым"
Кошт на газ для Беларусі ў 2009 годзе будзе "падаючым". Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках перамоваў з расійскім кіраўніцтвам. Па словах беларускага кіраўніка, з 1 студзеня 2009 года па 31 снежня 2009 года кошт на газ зваліцца ў 2,5-3 разы. А.Лукашэнка паведаміў, што на перамовах уздымаліся фінансава-эканамічныя пытанні. У прыватнасці, абмяркоўвалася магчымасць пераходу на расійскі рубель у разліках. Па словах кіраўніка Беларусі, расійская валюта можа стаць рэзервовай валютай для нашай краіны нароўні з доларам, еўра і юанем.
Акрамя эканамічных, абмяркоўваліся на перамовах і ваенна-палітычныя пытанні, адзначыў А.Лукашэнка. У прыватнасці, гаворка ішла пра ўзмацненне сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў, яе пераўзбраенне і мадэрнізацыю. Беларускі кіраўнік паведаміў, што ў канцы студзеня магчымае падпісанне дамовы пра стварэнне адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Інтэрфакс