Кошты “адпускаюць”, але новыя цэннікі ў краму яшчэ не прыйшлі
Ужо 29 кастрычніка ў Беларусі “адпусцяць” цэны. Аднак рэзкага павышэння коштаў не чакаецца. У гэтым Еўрарадыё запэўніў начальнік Упраўлення маркетынгу і закупаў гандлёвай сеткі “ГИППО” Павел Алейнікаў.
На думку спецыяліста, кошты могуць нават знізіцца.
Павел Алейнікаў: “Кошты ў нас не павышаюцца. Нічога не будзе, не пераймайцеся. Можа, толькі ўніз пойдзе, таму што больш механізмаў у пастаўшчыкоў даваць нам зніжкі. Наадварот, ад гэтага выйграюць толькі пакупнікі. Так што праз нейкі час убачыце, як некаторыя прадукты патаннеюць, — гэта факт”.
Нагадаем, пастанова Міністэрства эканомікі № 141 здымае абмежаванне гандлёвых надбавак. Рэгуляванне захоўваецца толькі на сацыяльна-значныя тавары: прадукты, лекі і тавары для дзяцей.