Койпішу далі 10 сутак, Крэчку і Вячорку – па 12
Моладзевыя актывісты Вячорка, Койпіш і Крэчка асуджаныя за ўдзел у акцыі ля сцен турмы на Акрэсціна ў Мінску 21 снежня.
Суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў Антона Койпіша да 10 сутак арышту, Андрэя Крэчку і Франака Вячорку – да 12 сутак. Яны прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку зняволеных ля турмы на Акрэсціна 21 снежня, паведамляе Радыё Свабода.