Кожны другі вучэбны аўтамабіль у Беларусі мае парушэнні
У Беларусі кожны другі вучэбны аўтамабілі мае самыя розныя парушэнні. Гэта выявілася падчас нядаўняй праверкі, якую праводзілі УП "Белтэхагляд" і ДАІ. Паводле інфармацыі БЕЛТА, агулам былі правераныя звыш 4,3 тыс. транспартных сродкаў. Пры гэтым выявілася, што больш за 670 з іх не прайшлі тэхагляд своечасова.
Праверка паказала, што даволі часта на вучэбных транспартных сродках адсутнічаюць адпаведныя апазнавальныя знакі. Таксама нярэдка паказанні спідометра не адпавядаюць пуцевому лісту і зводнай ведамасці ўліку фактычнага выдатку паліва. Парушаецца і расклад заняткаў.
УП "Белтэхагляд" збіраецца ўвесну 2010 года правесці новыя маштабныя праверкі.