Кожны літовец летась з’еў 2,5 кілаграмаў шакаладу

Кожны жыхар Літвы летась з’еў каля 2,5 кілаграмаў шакаладу. Пра гэта сцвярджаюць статыстыкі, якія правялі адмысловае даследаванне.
Кожны літовец заплаціў за з’едзены шакалад каля 18,5 еўра. Калі параўнаць апетыты літоўцаў з сусветным досведам, дык высветліцца, што на кожнага жыхара планеты штогод прыпадае 1,1 кілаграмы з’едзенага шакаладу.

Аднак калі параўнаць з Заходняй Еўропай, дык там сярэдняй лічбай называецца 5,4 кілаграмы. Ва Усходняй Еўропе — на чалавека прыпадае 3.4 кілаграмы шакаладу.

Самым папулярным у Літве з’яўляецца чорны шакалад, якому аддаюць перавагу прыкладна палова спажыўцоў, а вось малочны шакалад шануюць 40% літоўцаў.

Інтэрфакс