Козік: Федэрацыя прафсаюзаў спадзяецца знайсці кампраміс у Бруселі

У Бруселі адкрыўся Форум грамадзянскай супольнасці ў рамках ініцыятывы "Ўсходняе Партнёрства". Сярод 220 прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый з Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны і краін ЕС — 27 з Беларусі.
Частка прадстаўнікоў дэлегацыі Беларусі на Форуме сумняюцца, ці будзе Форум мець рэальны ўплыў у ініцыятыве ЕС, іншыя настроеныя аптымістычна. Напрыклад, Леанід Козік, старшыня прадзяржаўнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Паводле яго слоў, Федэрацыя спадзяецца знайсці кампраміс. Як заявіў Леанід Козік у інтэрв'ю Еўрарадыё, ён адкрыты да супрацоўніцтва.

Леанід Козік: “Вядома, добрыя чаканні — мы спадзяемся, што Форум пройдзе паспяхова. Нарэшце створыцца нейкая арганізацыя, каб можна было сустракацца, абмяркоўваць розныя пытанні, бо раней усё было разрознена. І я вітаю, што менавіта Ўсходняе Партнёрства зрабіла першы крок”.

Нагадаем, сёння і на працягу наступных дзён карэспандэнты Еўрарадыё асвятляюць падзеі Форума грамадзянскай супольнасці, а таксама паседжанне Савета ЕС проста з Бруселя.

Даведацца пра развіццё падзеяў і свежыя каментарыі экспертаў болей можна на старонцы Еўрарадыё "Клікіні Еўропу!"

Глядзі таксама: У Брусэлі дэлегацыя Беларусі будзе напалову аб'яднаная, але раз'яднаная

На Форум НДА ў Брусель прыехалі 27 беларускіх арганізацый