"Крамбамбуля" і Віктар Шалкевіч — за адмену палявання на вадаплаўных птушак
Музыкі гурта "Крамбамбуля" і гродзенскі бард Віктар Шалкевіч падтрымалі
заклік грамадскасці і падпісаліся ў падтрымку адмены вясновага
палявання на вадаплаўных птушак у Беларусі. Ініцыятыву АПБ аб адмене вясновага палявання падтрымліваюць таксама навукоўцы, у тым ліку адмыслоўцы Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук, праваслаўная царква і шэраг грамадскіх арганізацый Беларусі.
У.Фянчук, дырэктар АА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", кажа, што ў цяперашні час у Беларусі дазволена вясновае паляванне на тры віду гусакоў і пяць відаў качак. Пры здабычы качак існуюць абмежаванні: можна паляваць толькі на качароў і толькі з падсаднымі качкамі або пудзіламі.
Адмысловец падкрэсліў, што на сённяшні дзень Беларусь і Расія — адзіныя еўрапейскія краіны, дзе вясновае паляванне на гусакоў і качак дазволенае. Пры гэтым у Расіі вясновае паляванне значна абмежаванае. Так, здабываць птушак можна толькі ў некаторых рэгіёнах і тэрміны палявання не перавышаюць 10 дзён, што ў чатыры-шэсць раз менш, чым у Беларусі.
Па словах У.Фянчука, паводле апошніх звестак уліку птушак у краіне, колькасць самага масавага віду качак — крыжанкі — ацэньвалася прыблізна ў 60—100 тыс. асобін, шэрых гусакоў — у 50—250 пар. Пры гэтым праз тэрыторыю краіны пралятае значна большая колькасць вадаплаўных птушак — асноўная частка еўрапейскай папуляцыі.
Фота: www.bassbel.com