Крамы duty free вернуцца ў Беларусь з 1 ліпеня

Крамы duty free на мяжы Беларусі пачнуць працаваць з 1 ліпеня Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, інфармуе БЕЛТА.

Памежны камітэт мяркуе, што такія крамы павінны знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, бо там ідзе вялікае абарачэнне валюты. Па словах Рачкоўскага, крамы duty free былі закрытыя на пачатку 2008 года з-за таго, што алкагольныя напоі з іх незаконна ўвозіліся і распаўсюджваліся на тэрыторыі Беларусі.

У прыватнасці, ён прывёў прыклад аднаго невялікага памежнага пераходу на мяжы з Украінай. "Высвятлілася, што абарачэнне крамы за дзень складала 15 тысяч еўра, у той час як праязджалі толькі каля 20 чалавек", - сказаў Рачкоўскі.

Цяпер крама duty free працуе толькі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".


Фота: upgradetravelbetter.com