Крамы Міншчыны ў навагодні перыяд зробяць зніжкі да 30%

Крамы Мінскай вобласці ў навагодні перыяд знізяць кошты на прадукты харчавання і прамысловыя тавары ад 5% да 30%, паведамляе БЕЛТА. Акрамя таго, у вобласці пройдзе больш за 100 кірмашоў, будуць арганізаваныя святочныя латарэі, уручэнне прызаў і падарункаў, дэгустацыі навінак.

Адмысловая ўвага будзе надавацца абслугоўванню інвалідаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Для іх вызначаныя 20 спецыялізаваных крамаў і аддзелаў. Будзе таксама арганізаваная бясплатная дастаўка прадуктаў харчавання для некаторых катэгорый грамадзян.