Краўчанка пакуль не збіраецца ў прэзідэнты, але працягвае паездкі па краіне

Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) сустрэліся з першым міністрам замежных спраў незалежнай Беларусі і былым амбасадарам у Японіі Пятром Краўчанкам.
Палітык паведаміў, што не збіраецца ісці ў прэзідэнты.

Нагодай для сустрэчы стала нядаўняе інтэрв'ю кіраўніка сацыял-дэмакратаў Анатоля Ляўковіча "Беларускаму партызану". Лідэр БСДП (Грамада) казаў, нібы Пётр Краўчанка пачаў перамовы, каб захапіць партыю.

У якасці саюзнікаў Краўчанкі называліся Аляксандр Казулін, Уладзімір Нісцюк і Аляксей Кароль. Як паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні БСДП Анатоль Сідарэвіч, палітык абверг гэтыя чуткі:

Сідарэвіч: “Краўчанка сказаў тое, што сказаў. Ніякага альянсу ў яго з Казуліным няма. Нават думкі не было запрашаць (калі б нават і была ў яго такая каманда) Нісцюка і Караля...”

Таксама Пятро Краўчанка паведаміў, што пакуль не вырашыў, ці пачне ўласную прэзідэнцкую кампанію. Аднак паездкі па краіне палітык працягвае і бліжэйшым часам наведае Брэстчыну.