Крымінальная справа Міхаіла Снегіра складае 38 тамоў
Вярхоўны суд Беларусі прыступіў да вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы экс-пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра. Як адзначае "Інтэрфакс", матэрыялы справы складаюць 38 тамоў. Як паведамляў адваката экс-пракурора Анатоль Шапялевіч, следства выставіла Снегіру абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424), хабар (арт. 430) і захоўванне боепрыпасаў (арт. 295). На нарадзе 13 лістапада 2008 года кіраўнік Беларусі заявіў, што Міхаіл Снягір незаконна набыў кватэру ў Мінску і пабудаваў дарагі катэдж.