Крымінальная справа супраць полацкай маладафронтаўкі перададзена ў суд

Крымінальная справа ў адносінах да 19-гадовай актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Кацярыны Салаўёвай 4 сакавіка перададзена ў суд Полацка.
Пра гэта паведаміла яе сяброўка Таццяна Шапуцька. Салаўёву абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Адказнасць па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф, арышт на тры месяцы, або пазбаўленне волі да двух гадоў.

Нагадаем, 5 снежня 2007 года Салаўёва была прызнана падазронай па двух эпізодах: дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі і знявага дзяржаўных сімвалаў. Першая крымінальная справа звязана з "Маладым фронтам", другая — з падзеямі 30 кастрычніка, калі невядомыя знялі з даху будынка полацкай пракуратуры дзяржаўны сцяг, разарвалі яго на часткі і прывязалі да дзвярэй пракуратуры.

Другая крымінальная справа за знявагу дзяржаўных сімвалаў у адносінах да Салаўёвай прыпынена.

БелаПАН