Крымскім міліцыянтам растлумачылі значэнне слова “бухаць”
Аўтарам кнігі з’яўляецца генерал-маёр міліцыі, начальнік Крымскага юрыдычнага інстытута Васіль Бірукоў, паведамляе lenta.ru.
У Крыму выдалі кнігу, у якой выкладзеныя інструкцыі для міліцыянтаў па ўжыванні алкагольных напояў у часе аператыўна-вышукнай дзейнасці, а таксама “Алкагольны гласарый”.
Кніга, у прыватнасці, апавядае, як аператыўнікам заставацца ў свядомасці ў часе застолля, не выдаць таямніцу, хутка цверазець і лекавацца ад пахмелля. У “Алкагольным гласарыі” Васіль Бірукоў тлумачыць значэнні такіх словаў як “бухаць”. Паводле аўтара, гэта азначае “спажываць алкаголь у вялікіх колькасцях, як правіла, працяглы час”.