Крыс Корнэл запісаў альбом з дапамогай Тымбалэнда
Былы вакаліст Soundgarden і Audioslave Крыс Корнэл (Сhris Cornell) абвясціў назву і дату выхаду свайго новага альбому. Трэцяя ў сольнай дыскаграфіі рокера кружэлка пад назвай «Scream»
з'явіцца ў музычных крамах ужо 14 кастрычніка.
Трэк-ліст альбому пакуль не анансуецца. Вядомыя толькі назвы трох новых песень: «Long Gone», «Watch Out» і «Ground Zero», якія зараз размешчаныя для азнаямлення на MySpace-старонцы выканаўца.
Да прадзюсавання свайго альбому Крыс Корнэл прыцягнуў хіп-хоп-выканаўца Тымбалэнда, чым нямала здзівіў публіку. Тым не менш, музыка сцвярджае, што падставаў баяцца ў яго прыхільнікаў няма – ператварацца ў рэпера ён не збіраецца.
Паводле словаў Корнэла, шмат хто баяўся, што Тымбалэнд можа паўплываць на яго музыку. Але ён з тых людзей, якія трымаюць працэс запісу пад сваім кантролем. Тымбалэнд не паказваў яму, што і як рабіць. Ён проста дапамог з бітамі.
Нагадаем, раней Тымбалэнд супрацоўнічаў пераважна з прадстаўнікамі лагера хіп-хопу і рытм-н-блюзу – Джасцінам Тымберлэйкам, Jay-Z, Бэёнс і г.д. Але акрамя таго, ён працаваў з Б'ёрк і рокерамі The Hives.
Фота: profile.myspace.com