Курс долара панізіўся на 40 рублёў

Чарговыя таргі прайшлі 2 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках курс долара працягнуў паніжацца. Сёння долар страціў яшчэ 40 рублёў і стаў роўны 14 680.

Еўра пасля ўчорашняга невялікага адкату на 10 рублёў у чацвер падаражэў адразу на 70. Цяпер яго курс роўны 15 890 рублям.

Павысіўся і курс расійскага рубля — на 2 беларускія. 2 красавіка за 1 расійскі рубель на біржы давалі 257,5 беларускага.

Фота — 5min.by