Курс долара працягвае расці, а курс еўра зноў зніжаецца
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара вырас на 20 рублёў і складае 8790 рублёў. Нагадаем, учора было ўстаноўлена максімальнае значэнне курса долара за апошнія паўтара года.
Курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 11450, курс расійскага рубля вырас ад 266,5 да 267,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net