Курс долара сёння дасягнуў чарговага максімуму
У сераду, 12 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў — да 9810, курс еўра вырас таксама на 10 рублёў — да 13590, курс расійскага рубля застаўся ранейшым — 269 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак, 11 сакавіка, курс долара застаўся ранейшым — 9800 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 13580, курс расійскага рубля знізіўся з 270 да 269 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — Fotolia