Курс долара сёння дасягнуў чарговага максімуму — 10140

Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў — да 10140, курс еўра знізіўся на 30 і складае 13790 рублёў, курс расійскага рубля не змяніўся і па-ранейшаму складае 295 беларускіх рублёў.



Нагадаем, у панядзелак, 9 чэрвеня, курс долара застаўся ранейшым — 10130 рублёў, курс расійскага рубля падняўся з 292,5 да 295 беларускіх рублёў. Таргі па еўра не праводзіліся, яго курс складаў 13820 рублёў.

Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.

Фота — Fotolia