Курс долара сёння вырас да 10620 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў пятніцу, 3 кастрычніка, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў, курс еўра вырас на 40 — да 13430 рублёў, а курс расійскага рубля знізіўся з 268,5 да 267,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у чацвер, 2 кастрычніка, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10610, курс еўра вырас на 20 — да 13390 рублёў, а курс расійскага рубля павялічыўся з 267,5 да 268,5 беларускага рубля.
Фота — bymedia.net