Курс долара трымаецца "на максімуме", курс еўра знізіўся
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара па-ранейшаму складае 9230 рублёў, якіх ён упершыню дасягнуў у мінулы чацвер, 31 кастрычніка. Курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 12450. Курс расійскага рубля знізіўся з 285,5 да 284,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 5 лістапада, курс долара вырас на 10 рублёў — да 9230, пасля некалькіх дзён зніжэння вырас курс еўра — на 20 рублёў — да 12460. Курс расійскага рубля складаў 285,5 беларускага рубля (учора — 286).
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.