Курс долара ўстанавіў новы максімум

Па іх выніках курс долара вырас на 30 рублёў — да 9020, курс еўра знізіўся на 20 рублёў і складае 11880, курс расійскага рубля таксама знізіўся — ад 271 да 270,5 беларускага рубля.



Нагадаем, у панядзелак, 2 верасня, курс еўра застаўся ранейшым — 11900 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 270,5 да 271 беларускага рубля. Таргі па долары не праводзіліся з-за святочнага дня ў ЗША.

У пятніцу, 30 жніўня, курс долара таксама не змяняўся і складаў 8990 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 11900, курс расійскага рубля таксама знізіўся — ад 271 да 270,5 беларускага рубля.

Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.

Фота — bymedia.net