Курс долара вырас на 10 рублёў, курс еўра — на 20
У чацвер, 7 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара складае 10350 рублёў, курс еўра вырас да 13840, курс расійскага рубля знізіўся на 0,5 беларускага рубля — да 286.
Нагадаем, у сераду, 6 жніўня, курс долара не змяніўся і складаў 10340 рублёў, курс еўра знізіўся на 60 рублёў — да 13820, курс расійскага рубля знізіўся на 3 беларускія рублі і складаў 286,5.
Фота — Fotolia