Курс долара вырас на 10 рублёў, курс еўра — на 60
У сераду, 19 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара складае 9720 рублёў, курс еўра — 13370, курс расійскага рубля знізіўся ў 275,5 да 273 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак, 18 лютага, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 9710 рублёў, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 13310, курс расійскага рубля знізіўся з 276,5 да 275,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.