Курс еўра сёння вырас на 30 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў чацвер, 28 жніўня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10420 рублёў, курс еўра вырас да 13760 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 288,5 да 287,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у сераду, 27 жніўня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10420, курс еўра знізіўся на 10 — да 13730 рублёў, курс расійскага рубля не змяніўся і складаў 288,5 беларускага рубля.
Фота — Fotolia