Курс еўра знізіўся на 40 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак, 1 верасня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10430 рублёў, курс еўра знізіўся да 13700 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 282,5 да 280 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу, 29 жніўня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10430, курс еўра знізіўся на 20 — да 13740 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 287,5 да 282,5 беларускага рубля.
Фота — Reuters