Курсы долара і еўра працягваюць зніжацца

20 студзеня курсы замежнай валюты ў Беларусі працягнулі зніжацца, хаця ў вольным доступе па-ранейшаму адчуваецца яе дэфіцыт.

Курс долара панізіўся на 50 рублёў — да 14 830. Нагадаем, што ўчора таргі па долары на біржы не адбываліся.

Курс еўра знізіўся на 30 рублёў — да 17 170. Напярэдадні курс еўра знізіся на 120 рублёў.

Курс расійскага рубля не змяніўся — 228,5 беларускага. У панядзелак ён падаражэў на 0,5 беларускага.

Фота — notis-co.ru