Курсы долара і еўра выраслі на 10 рублёў
У пятніцу, 20 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас да 10180 рублёў, курс еўра цяпер складае 13860, курс расійскага рубля знізіўся з 296,5 да 296 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у чацвер, 19 чэрвеня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10170 рублёў, курс еўра вырас на 70 рублёў — да 13850, курс расійскага рубля вырас з 292 да 296,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — AFP