Курсы долара і еўра выраслі на 10 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў аўторак, 30 верасня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас да 10590 рублёў, курс еўра вырас да 13430, курс расійскага рубля не змяніўся і па-ранейшаму складае 269 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у панядзелак, 29 верасня, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10580 рублёў, курс еўра знізіўся на 60 — да 13420, курс расійскага рубля знізіўся з 273 да 269 беларускіх рублёў.
Фота — Fotolia