Курсы долара і расійскага рубля выраслі, курс еўра знізіўся
22 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў і складае 10050 рублёў, курс еўра знізіўся на 40 рублёў — да 13730, курс расійскага рубля вырас з 291 да 293 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у сераду, 21 траўня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10040 рублёў, курс еўра вырас на 20 рублёў — да 13770, курс расійскага рубля вырас з 290 да 291 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — AFP