Курсы еўра і расійскага рубля зноў знізіліся
У пятніцу, 18 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10270 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 — да 13890 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 295 да 292 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у чацвер, 17 ліпеня, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10270 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 — да 13900 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 298,5 да 295 беларускіх рублёў.
Фота — ria.ru