Квіткі на канцэрт "Ляпісаў" яшчэ ёсць, але на танцпол даўно прададзеныя
Квіткі на канцэрт гурта "Ляпіс Трубяцкі" яшчэ можна купіць у Мінску. Пра гэта ў інтэрвію Еўрарадыё паведаміў мэнэджэр Зміцер Безкаравайны. Безкаравайны: "Квіткі яшчэ ёсць у продажы, колькі прададзена — не ведаю. Ведаю, што танцпол прададзены, і ўжо даўно. Квіткі прадаюцца па кропках па ўсім горадзе. І ніякай электроннай сістэмы маніторынгу, каб вы патэлефанавалі і ўсё даведаліся, няма".
Нагадаем, што канцэрт адбудзецца заўтра, 9 траўня, у мінскім Палацы спорту. Гурт выступіць з праграмай "Капітал". На канцэрце таксама прагучаць песні з новага дыску, над якім цяпер працуе калектыў. Разам з "Ляпісамі" на канцэрце выступіць гурт "Кирпичи".