Ладуцька паабяцаў мінчукам штомесяц ладзіць суботнікі
2011 год у Мінску абвешчаны годам уладкавання і навядзення парадку. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. За ўпарадкаванне гораду, на думку чыноўніка, павінны ўзяцца ўсе прадпрыемствы, а таксама насельніцтва.
Ладуцька: "Кожны суб'ект гаспадарання павінен навесці парадак — і пад'езныя шляхі, і фасады. А ўсе гандлёвыя аб'екты павінны памяняць шыльды, светлавое падсвятленне. Вось такі маштаб і план упарадкавання тэрыторыі".
Акрамя таго з красавіка па верасень у горадзе штомесяц будуць праводзіцца суботнікі.