Ларысе Геніюш зноў адмоўлена ў рэабілітацыі
Генеральны пракурор, які разгледзеў прадстаўленне пра рэабілітацыю Ларысы Геніюш, спасылаецца на тое, што ён не надзелены правам апратэставання пастановаў Прэзідыюму Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусі. Менавіта такой пастановай ад 24 лістапада 1999 году Ларыса Геніюш прызнаная не падлеглай рэабілітацыі. Нагадаем, што прадстаўленне пра рэабілітацыю было накіравана на імя Генеральнага пракурора 1 лістапада. Яго ініцыятарамі выступілі Аргкамітэт па ўвекавечанні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі Хельсінкскі камітэт. Прадстаўленне было падпісана больш як 70 вядомымі грамадзянамі нашай краіны, сярод якіх Ніл Гілевіч, Алесь Пашкевіч, Ігар Кузняцоў, Гары Паганяйла і інш.
Паводле "Беларускага Хельсінкскага Камітэту"
Паводле "Беларускага Хельсінкскага Камітэту"