Латушка і Астаповіч узяліся за Раду па пытаннях аховы спадчыны
Кіраўнік таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч сустрэўся з міністрам культуры Паўлам Латушкам. Як паведаміў у каментары Еўрарадыё сам гісторык, гэта ўжо трэцяя сустрэча з міністрам за апошнія паўтара месяца. На ўсіх сустрэчах гутарка ішла пра захаванне помнікаў у гістарычным цэнтры Мінску. Падчас першай сустрэчы гаворка ішла пра рэстаўрацыю вуліцы Гандлёвай у Мінску. Па словах Астаповіча, была дасягнутая дамоўленасць, што ў верасні Навукова-метадычная рада разгледзіць праект рэстаўрацыі, які рыхтуе таварыства аховы помнікаў.
На пазамінулым тыдні, кажа Астаповіч, з міністрам абмяркоўвалі лёс дома №32 па вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску. Чыноўнікі Мінгарвыканкаму хочуць выселіць з яго жыхароў, знесці дом і пабудаваць на яго месцы офісны будынак. І гэта пры тым, што дом з'яўляецца помнікам архітэктуры.
Астаповіч: "Гэтая сустрэча была пераважна прысвечаная выкананню працаў на гістарычным цэнтры Мінску. Часцяком праекты, якія там рэалізуюцца, не адпавядаюць ні нацыянальнаму заканадаўству, ні міжнародным методыкам. І ў сувязі з гэтым была размова пра працу Беларускай Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях аховы спадчыны пры Міністэрстве культуры".
Па словах эксперта, рада ў сваёй дзейнасці часта кіруецца не дзейнымі дакументамі, а прымае рашэнні адвольна, зыходзячы з уласнага густу. Таму была дасягнутая дамоўленасць, што на паседжанні рады будуць падавацца праекты з экспертнымі заключэннямі - у тым ліку і з боку незалежных спецыялістаў.