Латвія не будзе экстрадыраваць беларуса Юрыя Брытвіча

Латвія не будзе эстрадыраваць беларуса Юрыя Брытвіча, які на радзіме абвінавачваецца ў набыцці, захоўванні і перавозцы наркатычных рэчываў.
Такое рашэнне прыняў Кабінет міністраў гэтай краіны. 26-гадовы Брытвіч быў затрыманы ў верасні мінулага года на прапускным пункце «Зілупэ».

Пазней ён падаў заяву, што ў Беларусі крымінальная справа супраць яго была сфабрыкаваная і папрасіў у латвійскіх уладаў «альтэрнатыўнага статуса альбо статуса ўцекача». Паводле словаў беларуса, насамрэч прычынай яго пераследу з’яўляецца палітычная дзейнасць.

У лістападзе 2006 года генеральная пракуратура Латвіі вынесла рашэнне, паводле якога Юрый Брытвіч мог быць выдадзены Беларусі.

Аднак у красавіку сёлета Упраўленне па справах грамадзянства і іміграцыі вырашыла прадставіць яму альтэрнатыўны статус тэрмінам на адзін год. Беларус атрымаў дазвол на часовае знаходжанне ў Латвіі.
 
БелаПАН