Латвія выступае за спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю
Аб гэтым у Мінску заявіў міністр замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш па выніках сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым і кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.
Ён таксама адзначыў, што падчас перамоў абмяркоўвалася пытанне візіту ў Латвію беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага.
Акрамя таго прадстаўнікі дзвюх краін гаварылі пра аднаўленне прамых авіярэйсаў Мінск-Рыга і абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва Беларусі з латвійскімі партамі ў Рызе, Ліепаі і Вентспілсе.
У сваю чаргу Сяргей Мартынаў адзначыў, што ў наступным годзе плануецца правесці беларуска-латвійскага форум, перадае "Інтэрфакс-Захад".