Латвійскія мытнікі прасвечваюць беларускія аўтамабілі рэнтгенам
На мяжы з Беларуссю і Расіяй латвійская мытня ўжо тыдзень як увяла ўзмоцненыя меры кантролю. Легкавыя аўтамабілі прасвечваюць рэнтгенам, паведамляе "Ежедневник". Як распавёў супрацоўнік памежнай службы, ёсць спіс машын, якія часта перасякаюць мяжу. Іх аглядаюць у першую чаргу і пры гэтым вельмі дбайна: падымаюць сядзенні, правяраюць абшыўку салона і багажнік, глядзяць, што ляжыць пад запасным колам, а потым адпраўляюць на рэнтген.
За мінулы тыдзень на мяжы было выяўлена 26 выпадкаў кантрабанды. Канфіскавана 5046 пачкаў цыгарэт (504 блокі) розных марак.
Зрэшты самі кантрабандысты чакаюць, пакуль мытнікі супакояцца. Бо кантрабанда цыгарэт і спіртнога — выключна прыбытковы занятак. Пасля павышэння акцызаў на цыгарэты і алкаголь у Латвіі рэзка ўзрасла кантрабанда гэтых акцызных тавараў. Па падліках іх легальных вытворцаў і распаўсюднікаў, доля прывознага тытуню на рынку дасягнула ўжо 50%, спіртнога — 35%.