Лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала Герта Мюлер
Лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2009 год стала нямецкая пісьменніца Герта Мюлер. Яна вядомая, як паслядоўная змагарка супраць дыктатуры і гэта праходзіць праз усе яе творы. Народжаная ў Румыніі, Герта Мюлер атрымала прызнанне толькі пасля вяртання на радзіму продкаў. Яна ўладальніца больш за 20 літаратурных узнагародаў.
Як адзначае Газета.ru, пісьменніца рэгулярна выступае з лекцыямі ўмногіх еўрапейскіх краінах і асаблівую ўвагу надае Ўсходняй Еўропе, паколькі лічыць, што там дапамога найбольш патрэбная, каб пераадолець наступствы панавання дыктатарскіх рэжымаў.
Фота — badische-zeitung.de