Лазавік адзначыў толькі "дробныя трэнні" ў выбаркамах

Пра гэта сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў сёння БелаПАН. Ён адзначыў толькі "дробныя трэнні" паміж сябрамі выбаркамаў і назіральнікамі, якія спрабавалі "дыскрэдытаваць" выбарчую кампанію.

Вынікі датэрміновага галасавання, па словах Лазавіка, сведчаць пра цікавасць выбарцаў да прэзідэнцкіх выбараў. Таму праблем з яўкай 19 снежня не паўстане, і "можна сказаць, што выбары адбудуцца", адзначыў сакратар ЦВК.