Лазавік даў адпор "палітыканам" з Захаду
Сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік мяркуе, што патрабаванне Еўрапарламента аб правядзенні новых выбараў прэзідэнта — "абсалютна контрпрадуктыўны шлях". Пра гэта ён заявіў БелаПАН, каментуючы прынятую 20 студзеня Еўрапарламентам рэзалюцыю па Беларусі.
"А суддзі хто? За рэзалюцыю галасавалі тыя сілы, якія і спансавалі мерапрыемствы на плошчы. Беспарадкі на плошчы не спансаваліся ні ўрадам, ні прэзідэнтам, ні ЦВК, а палітыканамі, якія камандуюць з Захаду", — выказаў катэгарычнае меркаванне сакратар ЦВК.
Зараз арганізатары беспарадкаў "у злосці намагаюцца кампенсаваць сваё абурэнне з нагоды сарванага сцэнару", — мяркуе Лазавік.