Леанард Коэн упершыню за 15 гадоў выступіў у Вялікабрытаніі
Знакаміты канадскі спявак Леанард Коэн даў канцэрт у Манчэстэры - першы
ў Вялікабрытаніі за пятнаццаць гадоў, паведамляе The Daily Telegraph.
Газета ў хвалебных рэпліках піша пра выступ 73-гадовага спевака, які
доўжыўся тры гадзіны. Telegraph тлумачыць, што ў 2005 годзе ў выніку махлярства свайго менеджэра Коэн пазбавіўся прыкладна 10 мільёнаў долараў, адкладзеных "на старасць", і вымушаны быў вярнуцца да канцэртнай дзейнасці.
Усяго Коэн дасць у оперы Манчэстэра чатыры канцэрты, якія павінны стаць прэлюдыяй да Манчэстэрскага міжнароднага фэсту. Акрамя таго, у Вялікабрытаніі ў спевака прызначаныя выступы ў Лондане і Эдынбургу, а таксама на некалькіх летніх фэстах, у тым ліку "Гластонбэры". Шматлікія іншыя краіны Еўропы таксама ўключаныя ў праграму першага за доўгі час турнэ Коэна.
На выступу ў аўторак Коэн пераважна выконваў свае познія песні, у прыватнасці The Future, In My Secret Life і Anthem, але таксама звярнуўся і да твораў, якія лічацца класічнымі: Bird On A Wire, Suzanne і That's No Way To Say Goodbye.
Леанард Коэн - паэт, празаік, мастак, аўтар і выканаўца песень, свой першы альбом ён выпусціў у другой палове 1960-х гадоў. Карані творчасці Коэна ляжаць у фолк-музыцы, але яго ўласная творчасць, якая аказала уплыў на шматлікіх іншых выканаўцаў, канкрэтнаму жанраваму азначэнню не паддаецца.
Фота: www.cultnews.ru