Лебедзеў можа стаць Назіральнікам нумар адзін
6 кастрычніка ў Мінску адбудзецца сустрэча старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД, выканаўчым сакратаром Садружнасці Сяргеем Лебедзевым. Падчас сустрэчы Сяргею Лебедзеву будзе ўручана пасведчанне беларускага Цэнтрвыбаркама аб акрэдытацыі ў якасці назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах. Звычайна кіраўнік місіі СНД атрымлівае пасведчанне за нумарам 1, паведамляе БелаПАН.
Сяргей Лебедзеў і Лідзія Ярмошына абмяркуюць колькасны склад місіі СНД, тэрміны пачатку яе работы і некаторыя аспекты дзейнасці па назіранні за выбарамі.
Сяргей Лебедзеў і Лідзія Ярмошына абмяркуюць колькасны склад місіі СНД, тэрміны пачатку яе работы і некаторыя аспекты дзейнасці па назіранні за выбарамі.