Led Zeppelin выдаюць канцэртны DVD
Удзельнікі гурта Led Zeppelin пацвердзілі інфармацыю, што іх канцэрт у Лондане, на якім калектыў уз'яднаўся пасля 18-гадовага перапынку, будзе выдадзены на DVD. Як паведамляе сайт gigwise.com, і гітарыст Джымі Пэйдж, і басіст Джон Пол Джонс сказалі, што плануюць выпуск дакументальнага фільма пра гэты канцэрт, але "спяшацца няма сэнсу".
Джымі Пэйдж ізноў намякнуў, што ў бліжэйшым будучым гурт, магчыма, рушыць у сусветны тур. Аднак ён зазначыў, што для гэтага патрэбна заручыцца згодай вакаліста гурта Роберта Планта, які ў гэты момант працягвае сумесныя гастролі з Элісан Краус.
Пэйдж зазначыў, што "не збіраецца пераконваць Роберта зрабіць штосьці. Людзі аб'ядноўваюцца толькі па загадзе свайго сэрца".
Дадам, што Led Zeppelin уз'яднаўся ў снежні 2007 года каб выступіць на 02 Арэне ў Лондане, дзе прысутнічала 18 тысяч чалавек.
Неўзабаве пасля гэтага было абвешчана, што калектыў збіраецца рушыць у гастрольнае турнэ, аднак франтмэн калектыву Роберт Плант адмовіўся ад гэтага праекта.
Нагадаю, што рок-гурт распаўся ў 1980 годзе пасля смерці бубнача Джона Бонэма.
Фота: tuantaitm.wordpress.com