Лекары назвалі ачагі існавання кляшчоў у Мінску і наваколлі
На тэрыторыі Мінску і прыгарадных зон адпачынку выяўленыя 9 ачагоў існавання кляшчоў. Паводле эпідэміолагаў, гэтыя небяспечныя месцы ёсць у лясных масівах Сляпянкі, Сцяпянкі, вуліц Старынаўскай, Нікіфарава, Бехцерава, у раёне вуліцы Сцебянёва, у лесапітомніку, у раёне вуліцы Панамарэнкі.
Таксама кляшчы выяўленыя за горадам - у лясных масівах, размешчаных каля вадасховішчаў Заслаўскае, Крыніца і Дразды.
Спецыялісты нагадваюць, што пік актыўнасці членістаногіх прыпадае на травень-чэрвень. Каб пазбегнуць укусаў кляшчоў, медыкі радзяць апранаць шчыльна прылягаючае адзенне і галаўны ўбор.
Адзенне і адкрытыя ўчасткі цела пажадана змазваць сродкамі, які адпужваюць членістаногіх. Пры выяўленні кляшча трэба як мага хутчэй выцягнуць яго са скуры і апрацаваць ранку ёдам. Гэту аперацыю могуць зрабіць спецыялісты ў паліклініцы па месцы жыхарства. Даследаванне рэшткаў кляшча праводзіцца ў Мінскім цэнтры гігіены і эпідэміалогіі.
Звязда