Лекары прагназуюць павялічэнне ў Беларусі хворых на СНІД у 4 разы

У 4 разы можа павялічыцца ў Беларусі да 2014 года колькасць хворых на СНІД. Пра гэта заявіла галоўны дзяржаўны санітарны лекар краіны Валянціна Качан.  Паводле яе словаў, на цяперашні час хворых на СНІД зарэгістравана каля 1 тысячы чалавек. Колькасць жанчын сярод іх павялічылася з 7% у 1996 годзе да 30% у 2007-м.

Галоўны санітарны лекар паведаміла, што з 1987 года ў Беларусі СНІД стаў прычынай смерці 1350 чалавек, амаль 73% з іх былі наркаманамі.

Інтэрфакс