Лепшым настаўнікам Беларусі стаў Юры Андрэйчык

У Мінску назвалі імёны найлепшых педагогаў краіны. Сёлета іх выбіралі амаль з дзесяці тысяч настаўнікаў, а ў фінале ўдзельнічаў 21 чалавек. Лепшым настаўнікам года стаў дырэктар школы №2 з горада Ганцавічы Брэсцкай вобласці, паведамляе тэлеканал СТВ. Па традыцыі ён атрымаў галоўны прыз — "Крыштальны журавель" і ключы ад аўтамабіля.