Лепшымі спартсменамі Беларусі 2009 года сталі весляры

Лепшымі спартсменамі нашай краіны 2009 года сталі весляры, якія заваявалі "золата" на чэмпіянатах свету. Паводле традыцыйнага апытання газеты "Спортивная панорама", у ліку лаўрэатаў Кацярына Карстэн (акадэмічнае веславанне), а таксама экіпаж Раман ПетрушэнкаВадзім Махнеў (веславанне на байдарках і каноэ). Як паведамляе БЕЛТА, Карстэн у суме набрала 1002 ачкі, а Петрушэнка і Махнеў — 973. Трэцяе месца заняў Уладзімір Самсонаў (настольны тэніс), на рахунку якога 589 ачкоў.

У дзесятку найлепшых таксама патрапілі тэнісістка Вікторыя Азаранка, веславальшчык Дзяніс Гаража, цяжкаатлетка Анастасія Новікава, біятланістка Дар'я Домрачава, гімнастка Мелеціна Станюта, дзюдаіст Сяргей Шундзікаў і хакеіст Міхаіл Грабоўскі.